Фота ФК «Растоў»

Фота ФК «Растоў»

Расійская Прэм'ер-ліга вярнулася пасля паўзы, выкліканай пандэміяй каранавіруса.

Але ў матчы 23-га тура «Растоў» сыграў супраць «Сочы» (1:10) складам 2001-04 гадоў нараджэння з-за ўспышкі COVID-19 у асноўнай камандзе.

«Растоў» прасіў «Сочы» перанесці гульню, але атрымаў адмову. Самому старэйшаму гульцу моладзевай каманды 19 гадоў, самаму малодшаму — 16.

Першы і адзіны гол «Растоў» забіў на першай хвіліне матчу.

10:1 — гэта самая буйная перамога ў гісторыі расійскай прэм'ер-лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0