Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Міхаіл Орда заявіў, што іх каманда сабрала каля 2 млн подпісаў.

Фота Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, у апошнія дні збору подпісаў былі арганізаваныя пікеты ў рэгіёнах, каб кожны жадаючы, да якога не дайшлі сябры ініцыятыўнай групы, мог паставіць свой подпіс за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі. Орда запэўнівае, што каля 60% подпісаў сабраны па месцы жыхарства людзей, каля 40% — на прадпрыемствах і пікетах.

«Уся наша праца па зборы подпісаў ішла спакойна, канструктыўна, у рамках дзеючага заканадаўства, — адзначыў Міхаіл Орда. — Але ў той жа час мы бачылі, што некаторыя прэтэндэнты з самага пачатку былі настроеныя на тое, каб разгайдаць, дэстабілізаваць грамадства. Выкарыстоўвалі пікеты па зборы подпісаў выключна дзеля нагнятання абстаноўкі. Не кажучы ўжо пра тое, што ў інтэрнэт-супольнасцях была разгорнута цэлая кампанія па ганенні, пагрозам тым, хто выступае за захаванне стабільнага і спакойнага жыцця ў нашай краіне. Мы лічым, што за падобнае людзі, якія стаяць за гэтымі дзеяннямі і тэхналогіямі, павінны несці рэальную адказнасць, аж да крымінальнай. Такая норма ў нашым заканадаўстве ёсць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0