Сёння ў некалькіх гарадах краіны прайші «пікеты салідарнасці». Не абышлося без затрыманняў, у тым ліку журналістаў.
Затрыманая журналістка Радыё Свабода Аляксандра Дынько і журналістка Белсату Ірына Арахоўская.
Затрыманы і аператар Радыё Свабода Андрэй Рабчык, яго загрузілі ў мікрааўтобус, пасля гэтага трансляцыя абарвалася.
Затрыманы аператар Белсату Уладзімір Косцін. Таксама затрыманы журналіст Reuters.
У Бабруйску таксама пачаліся затрыманні. У аўтазаку знаходзяцца журналісты Сяржук і Алеся Лацінскія.
Журналіста Аляксандра Сабалеўскага затрымалі ў жывым эфіры для Магілёўскага YouTube канала 6TV. Таксама затрыманая карэспандэнтка TUT.BY Анжаліка Васільеўская. Іх даставілі ў РАУС Ленінскага раёна Магілёва.





