Пра гэта гаворыцца ў звароце патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, распаўсюджаным яго штабам. Ад учорашняга дня Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, знаходзяцца за кратамі. Запіс быў зроблены загадзя.

«Мы абвяшчаем збор ініцыятыўнай групы для правядзення рэспубліканскага Рэферэндуму аб вяртанні першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, — заявіў Віктар Бабарыка. 

— Мы прапануем грамадзянам Беларусі вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці і павагі, а таксама вярнуць права самім вырашаць свой лёс і лёс сваёй краіны.

Мы ўпэўненыя, што Цэнтральная камісія зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Але пачаць выконваць перадвыбарныя абяцанні мы хочам цяпер.

Што можна зрабіць, каб нам дапамагчы? Стаць сябрам ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму, запоўніўшы форму ніжэй.

«На працягу апошняга месяца мы казалі, што неабходна, як толькі прыйдзе новая ўлада, мяняць канстытуцыйны парадак у Рэспубліцы Беларусь.

Пасля вось гэтага месяца я хачу абвясціць новую ініцыятыву. І вельмі спадзяюся, што вы мяне ў гэтым падтрымаеце. Я прапаную правесці агульнарэспубліканскі рэферэндум па змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І паспрабаваць яе вярнуць, узяўшы за ўзор Канстытуцыю 1994 года, дзе ўжо было прадугледжана і абмежаванне прэзідэнцкіх тэрмінаў, і падзел цяперашні нашых трох галін улады.

Я абсалютна ўпэўнены, што раз мы за адзін месяц сабралі за 400 000, то ўжо як-небудзь за два месяцы мы зможам сабраць 450 000 людзей, якія гатовыя будуць, незалежна ад таго, хто пераможа 9 жніўня, зрабіць сваю краіну такой, як яна павінна быць. Краінай, у якой будуць спрэс адсутнічаць хамства, у якой будзе павага адно да аднаго, і самае галоўнае — будзе павага да народа».

Сябры, мы з вамі змаглі за месяц сабраць больш за 400 000 подпісаў і ўсталяваць новы рэкорд. Для таго, каб вынесці на рэферэндум пытанне па змене Канстытуцыі, нам неабходна будзе сабраць за два месяцы 450 000 подпісаў. І мы верым, што гэта магчыма! Мы верым у вас, сябры! Верым у беларускі народ!»

Бабарыка сабраў 434 985 подпісаў, пададзена ў ЦВК 275 тысяч подпісаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?