У пятніцу, 19 чэрвеня, быў апошні дзень здачы подпісаў у раённыя выбарчыя камісіі. Канкурэнты імавернай кандыдаткі Ганны Канапацкай расказалі карэспандэнту «НН» некалькі цікавых гісторый пра яе подпісы.

У Маскоўскім раёне Мінска жыве больш за 300 тысяч чалавек. Гэты раён другі ў сталіцы па колькасці жыхароў. Для параўнання, насельніцтва ўсяго Брэста — 340 тысяч чалавек.

Дык вось, у камісію Маскоўскага раёна Канапацкая аднесла ўсяго 19 падпісных лістоў. На кожным з іх можа быць не больш за 16 подпісаў. Такім чынам, ва ўсім Маскоўскім раёне ў Канапацкай сабралася не болей за 300 подпісаў.

А вось у Партызанскім раёне — самым маленькім, насельніцтва менш за 100 тысяч чалавек — Канапацкую падтрымалі больш за 6000 подпісаў. Зборшчыкі кажуць, што Партызанскі раён самы нязручны для пікетаў, бо там няма месцаў з масавым скапленнем людзей.

Напрыклад, за Валерыя Цапкалу ў Партызанскім раёне здалі каля 4 тысяч подпісаў. Калі прымаць лічбы за праўду, то выходзіць, што Канапацкая адпрацавала ў гэтым раёне ў паўтара раза больш эфектыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?