У пятніцу, 19 чэрвеня, пасля 15:00, хтосьці здзейсніў захоп тэлеграм-канала «Краіна для жыцця» (50 тысяч падпісчыкаў), у якім публікаваліся навіны пра Сяргея Ціханоўскага, а таксама ягоных паплечнікаў.

У канале змененая назва. Цяпер ён называецца «РаЗАм» — гэта лозунг, з якім на выбары ідзе Аляксандр Лукашэнка. Аватарка таксама змененае на фірмовае лога кампаніі кіраўніка краіны.

У канале сталі знікаць ранейшыя допісы. А чат канала, у якім было каля 47 тысяч карыстальнікаў, па-першае адлучылі ад самога канала, а па-другое, таксама пераназвалі ў «Разам».

Змены зрабіў тэлеграм-акаўнт «Partyzan123», які належыў асабіста Сяргею Ціханоўскаму. Сам Ціханоўскі ад 29 мая знаходзіцца ў зняволенні. На яго заведзена дзве крымінальныя справы.

UPD. У выніку тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» ўвогуле заблакавалі з прычыны парушэння «правілаў тэлеграма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?