Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе.

Плануецца, што на полі адначасова будуць знаходзіцца шэсць футбалістаў з беларускім пашпартам, адзін з якіх будзе не старэйшы за 21 год. Таксама, магчыма, у кожнага клуба павінны будуць з'явіцца жаночыя юнацкія каманды.

Увядзенне «лімітчыкаў» наўрад ці моцна дапаможа нашаму футболу. Такі крок знізіць матывацыю маладых гульцоў, якія будуць ведаць, што яны будуць гуляць нягледзячы на іх канкурэнтны ўзровень. 

Паглядзім, што з гэтага атрымаецца, а пакуль вернемся да падзей бягучага першынства. Тут усё становіцца больш-менш стабільна. Па выніках 13 тура на трэці радок ускочыла брэсцкае «Дынама», скінуўшы з п'едэстала апошняга андэрдога.

БАТЭ і «Шахцёр» падзялілі балы ў матчы, які скончыўся скандалам. Перад тым, як Дзмітрый Падстрэлаў зраўняў лік 2:2, Юліус Сзоке ўрэзаўся ў брамніка барысаўцаў.

На полі разгарэліся жарсці, а пасля матча машыну з суддзямі атакаваў заўзятар БАТЭ. Заведзена крымінальная справа. А ў эпізодзе са Сзоке АБФФ прызнала судзейскую памылку.

Рэакцыя гульцоў БАТЭ на залічаны гол. Фота: ФК «Шахцёр».

Рэакцыя гульцоў БАТЭ на залічаны гол. Фота: ФК «Шахцёр».

З астатніх матчаў варта адзначыць першую доўгачаканую перамогу «Белшыны» — і не над абы-кім, а над «Энергетыкам-БДУ», а таксама разгром у былым «цукровым дэрбі». «Гарадзея» скарысталася памылкамі «Слуцка» і забіла тры мячы.

Вось вынікі матчаў 13 тура:

  • «Мінск» — «Іслач» 0:1 (55, Камароўскі (п))
  • «Гарадзея» — «Слуцк» 3:0 (34, 51, Архіпаў; 56, Паўлючак)
  • «Нёман» — «Смалявічы» — 2:0 (68, Жукоўскі; 88, Яблонскі)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Брэст» 0:2 (26, Лапцеў; 28, Кісляк)
  • «Дынама-Мінск» — «Славія» 1:0 (36, Шыкаўка)
  • «Энергетык-БДУ» — «Белшына» 0:1 (47, Ковель)
  • «Рух» — «Віцебск» 0:1 (10, Нікалаеску)
  • БАТЭ — «Шахцёр» 2:2 (61, Няхайчык; 78, Скавыш — 8, Іванавіч; 81, Падстрэлаў)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Пераходзім да матчаў, якія адбудуцца на гэтым тыдні.

«Славія» — «Смалявічы»

«Смалявічы» пасля першай перамогі не змаглі працягнуць станоўчую серыю і зноў прайгралі ў Гродне. Цяпер падначаленыя Бразевіча адпраўляюцца ў вандроўку на поўдзень Беларусі, каб паспрабаваць перамагчы ў «Славіі», у якой турнірнае становішча лепшае, але праблем таксама хапае.

Пра змены ў фінансавым плане са «Смалявічаў» дагэтуль не чуваць, і выказваюцца думкі, што летам каманду пакінуць шматлікія гульцы. Таму наўрад ці ў Мазыры ў гасцей будзе вялікая матывацыя.

Прагноз «НН»: «Славія» пераможа.

«Слуцк» — «Нёман»

У «Слуцка» таксама ўсё кепска. 2 пункты з 18 магчымых у апошніх шасці турах і крутое піке ў другую палову табліцы. Замежнікі разбегліся глядзець свае чэмпіянаты, грошай таксама не з'явілася. 

«Нёман» выйграў чатыры матчы запар і ўжо на шостым месцы. Любыя серыі мусяць калісьці сканчацца, але, здаецца, не на гэты раз — гродзенцы працягнуць перамагаць, а случчакі зноў не перамогуць.

Прагноз «НН»: «Нёман» пераможа.

«Іслач» — «Тарпеда-БелАЗ»

«Іслач», здаецца, перайшла з чорнай паласы на белую: пасля трох параз «ваўкі» набралі чатыры з шасці балаў у апошніх двух турах, а Віталь Жукоўскі ўжо не кажа пра адстаўку.

Фота: ФК «Іслач».

Фота: ФК «Іслач».

Жодзінцы прайгралі прамым канкурэнтам з Брэста і апусціліся на пяты радок. Але дзякуючы таму, што БАТЭ таксама не выйграе, жодзінцы не так далёка адсунуліся ад вяршыні. 

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Дынама-Брэст» — «Гарадзея»

Чэмпіёны набіраюць чэмпіёнскі ход: «Дынама» выйграла тры апошнія гульні і ўжо на трэцім радку. «Шахцёр» на дыстанцыі адной перамогі, БАТЭ — за пяць балаў.

Ёсць вельмі добрая магчымасць працягнуць гонку за чэмпіёнства — «Гарадзея» выдала яркі матч супраць «Слуцка», але паўтарыць цуд з матываваным і мацнейшым супернікам наўрад ці атрымаецца.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Дынама-Мінск» — «Энергетык-БДУ»

«Дынама» крыху няўпэўнена, але падымаецца ўгару. У апошніх пяці турах каманда Кучука набрала 10 балаў і паднялася з 13-га на сёмы радок. Наперадзе гульня з супернікам, які знаходзіцца вышэй у табліцы, але ў выпадку перамогі «бела-сінія» абгоняць «студэнтаў».

Яўген Шыкаўка (справа) прынёс перамогу «Дынама» ў гульні са «Славіяй». Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Яўген Шыкаўка (справа) прынёс перамогу «Дынама» ў гульні са «Славіяй». Фота: ФК «Дынама-Мінск».

У «Энергетыка» назіраецца спад: каманда не выйграе вось ужо тры гульні, а апошні матч наогул прайграны аўтсайдару. Цікава, што прыдумаюць Юрэвіч і Бяляўскі, каб выратаваць становішча.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Белшына» — БАТЭ

Першая гульня бабруйчан і барысаўцаў з 2016 года. «Белшына» нарэшце перамагла, магчыма, гэта крыху разняволіць гульцоў, і мы яшчэ пабачым выратаванне каманды з Бабруйска. Тым больш з фінансамі, здаецца, у каманды ўсё ў парадку.

БАТЭ не выйграў у апошніх двух турах, а перамогу ў матчы з «Шахцёрам» у каманды адабрала судзейская памылка, таму «жоўта-сінія» прыедуць у Бабруйска вельмі раззлаваныя.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Віцебск» — «Мінск»

Пасля пяці нічыіх «Віцебск», нарэшце, змог перамагчы. Пераможным аказаўся далёкі выезд у Брэст да «Руха». Цяпер каманда Ясінскага чакае ў госці «Мінск», каб працягнуць развіць сваю серыю.

«Мінск» пакуль знаходзіцца на «стыкавым» 14-м месцы, але ў каманды Разіна на дзве гульні менш за канкурэнтаў. Ёсць магчымасць усё нагнаць, але расслабляцца не варта.

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

«Шахцёр» — «Рух»

Першая ў гісторыі сустрэча «гарнякоў» з «Рухам». Салігорцы змаглі выратаваць нічыю ў гульні ў Барысаве, але прапусцілі за адзін матч амаль столькі ж, колькі за папярэднія туры.

Фота: ФК «Шахцёр».

Фота: ФК «Шахцёр».

Але наўрад ці ў «Руха» атрымаецца забіць столькі ж, колькі БАТЭ. І забіць наогул. Таму прагноз тут зразумелы.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?