Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім восем медыкаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва і значныя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці ўдастоены медаля «За працоўныя заслугі».

У ліку ўзнагароджаных — галоўны доктар клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці Пётр Масько, загадчык аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Уладзімір Салівончык, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» прысвоена загадчыку кафедры артапедычнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сямёну Навумовічу.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім 18 медыкаў удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву. У іх ліку — намеснік галоўнага лекара Салігорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Ахрамовіч, доктар-інфекцыяніст (загадчыца інфекцыйнага аддзялення) Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Анжаліка Ганчар, доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы Ксенія Зыкава, доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Магілёўскай бальніцы нумар 1 Валерый Кананкоў, загадчыца эпідэміялагічнага аддзела — доктар-эпідэміёлаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0