18 чэрвеня ў Мінску каля Філармоніі адбыўся сумесны пікет некалькіх палітыкаў, каб выказаць пратэст і салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам, Віктарам Бабарыкам ды іншымі затрыманымі падчас перадвыбарнай кампаніі.
Пасля фармальнага заканчэння пікета людзі не сталі разыходзіцца, людзі працягвалі стаяць у жывым ланцугу ўздоўж праспекта ажно да плошчы Незалежнасці.
Аўтамабілі сігналілі, тым самым падтрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.
Вось відэа:
Каля 22.00 ДАІ перакрыла ўезд машын на праспект каля плошчы Перамогі, пускала толькі грамадскі транспарт.





