Лівень і вецер у сталіцы ўвечары 18 чэрвеня выклікалі месцамі сур'ёзныя падтапленні праезнай часткі і падзенне дрэў. За вечар выпала чвэрць месячнай нормы ападкаў.

Былі падтопленыя праезныя часткі на некаторых вуліцах, назіраліся перабоі з рухам трамваяў.

Ніхто не пацярпеў.

Таксама ў горадзе зафіксаваныя факты падзення дрэў. Часова былі парушаны транспартныя зносіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?