Адвакаты не ведаюць, дзе знаходзіцца прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Пра гэта яны паведамілі журналістам пасля візіту ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, паведамляе Еўрарадыё.

Паколькі пасля затрымання прайшло ўжо некалькі гадзін, а Бабарыкі не былі вызваленыя, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра нейкую крымінальную справу. Але адвакаты не ведаюць, які орган вядзе гэтую справу. Таму яны падалі зварот у Генпракуратуру. 

«Зранку я спрабаваў датэлефанавацца да спадара Віктара. Тэлефанаванне прайшло, але слухаўку ён не зняў. Калі б ён вырашыў паехаць добраахвотна, дык слухаўку зняў бы. Так што гэта адбылося супраць яго волі», — патлумачыў адзін з юрыстаў акалічнасці затрымання Віктара Бабарыкі.

Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда забралі ў ДФР

Ператрус адбываецца ў доме Бабарыкі ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0