Суд у Літве вынес рашэнне ў справе аб п'яным кіраванні грамадзяніна Беларусі. У арганізме затрыманага кіроўцы было больш за 1,5 праміле. Суд прызначыў парушальніку штраф у памеры ў 1900 еўра і пазбавіў правоў на 3,5 года. У яго таксама канфіскавалі 39 000 еўра — столькі каштаваў грузавы аўтамабіль, на якім ён парушыў правілы, піша Delfi.

© DELFI / Kiril Čachovskij

© DELFI / Kiril Čachovskij

Грамадзянін Беларусі, які працаваў кіроўцам велікагрузных машын (у мужчыны ёсць дазвол на жыхарства ў Літве), быў затрыманы паліцыяй у красавіку гэтага года. Паліцыя атрымала інфармацыю аб тым, што ў Віленскім раёне дзіўна манеўруе грузавы аўтамабіль. Паліцыя спыніла кіроўцу і ўстанавіла, што ён п'яны — 2,79 праміле. Мужчына не змог патлумачыць, чаму ён вырашыў ехаць у краму на аўтамабілі, які належыць кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0