У гэтым годзе «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня ў open-air фармаце (г.зн. усе мерапрыемствы будуць праходзіць толькі на адкрытых пляцоўках), піша Tut.by.

Раней паведамлялася, што фестываль меўся прайсці з 13 па 21 ліпеня.

Арганізатары адмянілі ўсе сольныя канцэрты. Адмененыя шоу Кіркорава, канцэрты Меладзэ, Арбакайце, Ціны Караль, Лаліты, Газманава, зорак «Еўрабачання», выступ Дзмітрыя Малікава і каманд вышэйшай лігі КВЗ, монаспектакль Максіма Аверына.

Не адбудуцца мерапрыемствы ў будынку Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа, Віцебскай абласной філармоніі і Тэатры «Лялька».

— Колькі білетаў было здадзена гледачамі? — удакладніў TUT.BY.

Як бадзёра паведаміў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, пра такія выпадкі яму невядома. Але пазней міністр культуры Юрый Бондар паправіў свайго калегу: здадзена 70 квіткоў. Пры гэтым куплена ўжо 15 тысяч.

Што ж тады ўбачаць гледачы? Перш за ўсё, зоркі расійскай эстрады ўсё ж прыедуць у Віцебск. Але яны выступяць у фармаце зборных канцэртаў.

Па словах дырэктара фестывалю Глеба Лапіцкага, арганізатары ўбачылі, што ў публіцы цікавая Лаліта. Таму яна будзе адной з вядучых канцэрта закрыцця.

16 чэрвеня ў летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. 17-га там жа пройдзе — канцэрт «Жывая музыка. Кіно», на якім будзе працаваць аркестр «Фанограф-сімфа-джаз». У ноч з 17 на 18 ліпеня там жа адбудзецца канцэрт «Залаты хіт» з удзелам зорак беларускай эстрады (напрыклад, Аляксандра Саладухі) і выканаўцаў з-за мяжы (зорак расійскай эстрады сярод іх няма).

Асноўныя падзеі адбудуцца 18 ліпеня. На пляцоўцы перад канцэртнай залай «Віцебск» адбудуцца Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2020». У летнім амфітэатры адбудзецца Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020», разам з выканаўцамі выступіць шоу-балет Алы Духавай «TODES». У другім аддзяленні пройдзе канцэрт экс-саліста групы Modern Talking Томаса Андэрса. Увечары таго ж дня ў амфітэатры адбудзецца гала-канцэрт «Шансон ТВ - усе зоркі».

Нарэшце, 19 ліпеня на пляцоўцы перад канцэртнай залай «Віцебск» пройдзе гала-канцэрт дзіцячага музычнага конкурсу, у летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае закрыццё. У ноч з 19 на 20 ліпеня там жа пройдзе канцэрт «Рок на ўсе часы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?