36-гадовы мужчына, што раней быў судзімы за крадзеж, угон і хуліганства, падазраецца ў падбухторванні да дачы хабару і махлярстве, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС у сваім тэлеграм-канале. 

Да гэтага мужчыны звярнуўся сваяк аднаго з прызыўнікоў. Ён папрасіў станоўча вырашыць пытанне аб адтэрміноўцы ваеннай службы. «Сматрачы» пагадзіўся дапамагчы і назваў кошт паслугі: за 500 даляраў работнікі ваенкамата могуць выдаць хлопцу ваенны білет. Малады чалавек перадаў грошы, а затым распавёў яшчэ аднаму прызыўніку пра магчымасць пазбегнуць прызыву. Той таксама «купіў» адтэрміноўку.

У хуткім часе хлопцаў прызвалі ў войска. Яны зразумелі, што іх падманулі і звярнуліся ў праваахоўныя органы. Высветлілася, што грошы для ваенных падазраваны прысвоіў сабе.

Мужчыну злавілі пасля атрымання чарговага хабару за «рашэнне» аналагічнага пытання і арыштавалі.

Зараз праваахоўныя органы выяўляюць іншых асоб, якія маглі стаць ахвярай падману. Просьба да грамадзян, якім вядома аб супрацьпраўнай дзейнасці падследнага, паведамляць пра гэта па тэлефонах: 8-029-859-05-96; 8-0212-66-50-44. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0