Здарэнне адбылося вечарам 16 чэрвеня непадалёк ад в. Крытышын, піша СК у сваім тэлегграм-канале.
Фота СК
36-гадовы мужчына нырнуў з драўлянага мастка ў раку і патануў. Як мяркуецца, ён ударыўся галавой аб дно вадаёма.
Днём раней у пажарна-тэхнічным вадаёме ў аграгарадку Марэвіль падчас купання патануў 47-гадовы жыхар Брэсцкага раёна.
У абодвух выпадках мужчыны перад купаннем пілі са знаёмымі.





