Аварыя адбылася познім вечарам 16 чэрвеня. Кіроўца аўтамабіля «Лада» рухаўся па вуліцы Леніна з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Інтэрнацыянальнай, піша тэлеграм-канал ДАІ Мінска. Па словах відавочцаў, на скрыжаванні ён працягнуў рухацца на чырвоны сігнал святлафора і сутыкненуўся з матацыклам «Хонда». Матацыкліст на скрыжаванні рабіў левы паварот у бок праспекта Незалежнасці.
У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца, а таксама пасажырка матацыкла. Яны дастаўленыя ў бальніцу. Відавочцы таксама сцвярджаюць, што адразу пасля ДТЗ кіроўца «Лады» на месцы здарэння ўжываў спіртное.
Мужчына раней быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. Тэрмін пазбаўлення скончыўся, аднак кіроўца працягваў ездзіць без правоў.
0
0
0
0
0
0