43-гадовы жыхар Гродна пасварыўся са сваімі сваякамі, на яго выклікалі міліцыю. Высветлілася, што мужчына падчас канфлікту разбіў тэлефон свайго брата. У выніку на скандаліста склалі два пратаколы, у тым ліку за наўмыснае пашкоджанне маёмасці, паведамляе УУС.

Для азнаямлення з матэрыяламі праверкі ён пайшоў у апорны пункт. Мужчына без тлумачэнняў разарваў адміністрацыйны пратакол. Потым гарадзенец усяляк спрабаваў апраўдаць сябе. Напрыклад, сцвярджаў, што з-за дрэннага зроку не бачыў, які менавіта дакумент знішчае.

Цяпер парушальніку прыйдзецца адказваць не толькі за наўмыснае пашкоджанне маёмасці (суд прызначыў яму штраф у памеры 108 рублёў), але і панесці крымінальнае пакаранне. Паводле ч.1 ст.377 КК Беларусі, фігуранта могуць прысудзіць да пазбаўлення волі максімальным тэрмінам да 2 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0