Лукашэнка выказаўся наконт будаўніцтва БелАЭС, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Што тычыцца электраэнергіі. Я іх называю «альтэрнатыўшчыкі» (ідуць ва ўладу) — яны прапануюць АЭС закрыць, 10 мільярдаў у Еўропы ўзяць і аддаць Расіі. Я кажу: дурней не прыдумаеш», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў свеце, у тым ліку каля межаў Беларусі, ужо ёсць шмат атамных электрастанцый. «Дык няхай у нас будзе станцыя. Калі б не было ў Чарнобылі галавацяпства, не было б гэтага выбуху. Будзем старацца, рабіць усё, каб свая станцыя працавала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0