Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 18 чэрвеня а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма моцнымі!».
З намі вы даведаецеся:
- як захаваць фізічную форму і добры настрой, не пакідаючы свайго дома
- як вызначыць, ці дастатковая ў цябе фізічная нагрузка
- як не нашкодзіць сабе, займаючыся без персанальнага інструктара
- пра што трэба памятаць, каб не адчуваць сябе зомбі
- і шмат іншых карысных рэчаў раскажа фітнес-інструктар, індывідуальны трэнер Павел Малчанаў
А таксама зможаце задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры.
Спецыяльныя госці — Андрусь Такінданг і Ігар Асідчанка
Далучайцеся!
Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.





