Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў эфіры свайго Instagram пагутарыла з Юліяй Пуцінцавай. 22-гадовая Сабаленка падзялілася меркаваннем аб распаўсюдзе каранавіруса ў Беларусі. На размову звярнула ўвагу «Трыбуна».

— Што ў вас там за мітусня? Ёсць каранавірус, няма?

— Не, каранавірус абышоў Беларусь, ён не дасягнуў нас.

— Ты яго так і не ўбачыла?

— Так. Дзе ён, яго не відаць жа! Ён баіцца нас, беларусаў [смяецца]. Насамрэч, у нас так добра, што ўсё адкрыта, можна неяк існаваць. А як у Маямі?

— Кажуць, лічбы павышаюцца, а я яго не бачу.

— Мы таксама яго не бачым. Вось ты можаш яго памацаць? Я не магу. Вось і няма каранавіруса [смяецца]. У нас наогул народ — я ў шоку. У любы гандлёвы цэнтр заязджаеш — поўная паркоўка, народа дахалеры, ніхто нічога не баіцца, усюды ходзяць, бясстрашныя. Ну я таксама так стаўлюся. Ну, блін, перахварэю — перахварэю. Калі ўжо наканавана — гэтага не пазбегнеш. Я на антыцелы рабіла тэст — я ж думала, што відавочна, дакладна перахварэла, такі стан у Чжухаі быў, думала, 100%. Ніфіга! Няма ў мяне ніякіх антыцелаў. Здаровая, усё нармальна.

— Я таксама хварэла ў канцы таго года. Па ўсіх сімптомах — каранавірус. У лістападзе. Ну не ведаю.

— Ну наогул кажуць, што гэтыя антыцелы могуць доўга не трымацца. Гэта значыць, мы маглі перахварэць, проста антыцелы доўга не пратрымаліся, — сказала Сабаленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0