Трагедыя адбылася 22 мая на хутары непадалёк ад вёскі Бродніца Лунінецкага раёна. Пакуль бацька пяцярых дзяцей выпісваў у мясцовым лясніцтве піламатэрыялы, жонка скончыла жыццё самагубствам, паведамляе Медыя-Палессе.

Як Іван Ванюкоў знайшоў тое месца ў лесе, дзе жонка зацягнула на сваёй шыі пятлю, ён не памятае.

Потым ён чацвёра сутак не пакідаў гэтага месца. Аплакваў. Тут жа і спаў.

— Усё думаў, што прыйдзе да мяне ў сне. Але так яшчэ і не прыйшла ні разу да сённяшняга дня. А яна ж мая першая і адзіная любоў на ўсё жыццё, — апавядае мужчына.

Ён паказвае плантацыі клубніц, бульбы, гародніны, збожжавых:

— Гэта ж усё яе. У суседнім доме жыў дзядзька, якога таксама нядаўна не стала. Яна яго надглядала вельмі беражліва, як і бабулю, бацьку, які пайшоў з жыцця тры гады таму. І агарод яна, мая Таццяна Іванаўна, вырошчвала.

Чаму так здарылася? На гэтае пытанне муж не можа адказаць. Яны ж збіраліся вось-вось адзначыць сярэбранае вяселле, ужо і пярсцёнкі сярэбраныя прыкмеціў да гэтага юбілею.

— Ці то рэўнасць ва ўсім вінаватая, — кажа Іван Фёдаравіч. — Мы абое раўнівыя. Гэта ўсё ад кахання. Я ж яе палюбіў у 13-гадовым узросце, раз і назаўжды, таму раўнаваў, хоць яна не давала нагоды, была выдатнай гаспадыняй і маці. А я нават да «Аднакласнікаў» у інтэрнэце раўнаваў, сам не ведаю, чаму. Напэўна, таму, што кахаў вельмі. Калі б не паехаў выпісваць піламатэрыялы, убярог бы, а так не паспеў. Хоць адчуваў: нешта не тое. Я ж сам парываўся накласці на сябе рукі не адзін раз, але не атрымлівалася. А ў яе…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0