Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзейнага ўрада. Адпаведны ўказ падпісаны, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палове дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.
Пра намер да выбараў сфармаваць новы склад урада Лукашэнка заявіў 25 мая.