Мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай аб знікненні сабакі. Жанчына гуляла з мопсам, зайшла ў краму, пакінуўшы жывёлу на вуліцы. Выйшла з крамы, а сабакі няма, паведамляе сталічная міліцыя.

Аператыўнікі, праглядаючы запісы відэаназірання, высветлілі асобу выкрадальніка. Ёю аказалася 17-гадовая студэнтка каледжа.

Было так. З крамы выходзіла кампанія маладых людзей. 17-гадовай дзяўчыне спадабаўся пакінуты на павадку мопс. Адвязаўшы сабаку, яна ўзяла гадаванца на рукі і панесла дадому.

Дзяўчына патлумачыла праваахоўнікам, што выкрадзеную сабаку яна аддала сваёй сяброўцы, паколькі бацькі забаранілі трымаць яе дома. Супрацоўнікі міліцыі гадаванца канфіскавалі і вярнулі законнаму ўладальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0