Шоўмен, дыктар «Барысаў-Арэны» Канстанцін Каверын пракаментаваў затрыманне ў Гродне блогера Сяргея Ціханоўскага.

«Так бездапаможна, як цяпер, наша ўлада яшчэ не выглядала. Біла дубінкамі, хапала, саджала і г. д. — гэта было. Але гэта заўсёды было магутна, прыгожа, нават элегантна — р-раз, і няма нікога. Але спачатку з каранавірусам, а цяпер з Ціханоўскім… Братцы, ну, гэта проста шкада.

І ўсё роўна гэтая ўлада пераможа. Бо вельмі мала людзей, якім гэта ўсё не падабаецца. Крытычна мала», — напісаў Каверын на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?