Здарэнне адбылося яшчэ 18 снежня, піша СК.
Раніцай 18 снежня 42-гадовы мужчына патэлефанаваў напарніку, перад якім у яго была запазычанасць, і прызначыў сустрэчу.
Але пад падставай таго, што машына нібыта ўгразла, заманіў напарніка на ўскраіну горада.
Там некалькі разоў ударыў нажом, затым перанёс яго цела ў глыб леса, дзе ўдарыў яшчэ некалькі разоў нажом. Пасля чаго пайшоў дадому, разлічваючы на спыненне даўгавых абавязацельстваў.
Аднак у ходзе расследавання дапыталі сведкаў, правялі вочныя стаўкі. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя даныя аб тэлефонных злучэннях ды інш.
Больш за тое, у ходзе праведзеных ператрусаў па месцы жыхарства затрыманага былі знойдзены і канфіскаваны спартыўна-паляўнічыя вінтовачныя патроны, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі, якія ён купіў і захоўваў без спецыяльнага дазволу.





