У вечаровым эфіры «Беларусь-1» з'явіўся сюжэт пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага ў Гродне.

«Наступную інфармацыю, як і наступныя кадры, мы атрымалі літаральна некалькі хвілін таму. Адзін шырока вядомы ў вельмі вузкіх колах зборшчык подпісаў дазбіраўся да сур'ёзнага інцыдэнту. Дарэчы, ён збіраў аўтографы за кардонны малюнак уласнай жонкі (менавіта ў такім выглядзе яна прысутнічала сёння ў Гродне). Яшчэ з першых хвілін гэты збор подпісаў перарос у мітынг, а па законе, адзначым, праводзіць на гэтым этапе выбарчай кампаніі агітацыйны мітынг забаронена. Пры гэтым на элементарныя пытанні выбаршчыкаў адказваць зборшчык не хацеў. У выніку такая манера зносін з людзьмі перарасла ў бойку. Міліцыя, што хацела навесці парадак, апынулася ў эпіцэнтры бойкі, якую зладзілі на плошчы. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергнуўся нападу. Паводле нашай інфармацыі, зборшчык подпісаў і некаторыя яго прыхільнікі на гэты момант затрыманыя», — зачытаў тэкст вядучы Сяргей Лугаўскі.

Такая маніпуляцыя раззлавала карыстальнікаў інтэрнэту. Па стане на 11:15 наступнага дня пад відэа з'явілася 2175 каментароў, пераважна гнеўных.

«Гэта хлусня. Мне ўжо за трыццаць. А АНТ і БТ пачалі хлусіць, калі мне і 10 яшчэ не было. Народ прачніся. Стоп таракан!» — гаворыцца ў самым папулярным, які набраў сотні лайкаў.

А вось само відэа людзям не падабаецца. Яно набрала толькі 69 лайкаў пры 4500 дызлайкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0