Прыхільнікі затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць гамельчука Яўгена Катлярова (вядомага ў сацсетках як «​Евгений Какойта») у спробе запусціць фэйк.

Катляроў распаўсюджваў аўдыёзапіс, у якім сцвярджалася, што Ціханоўскі быў збіты і знаходзіцца ў бальніцы Гомеля. Нават указваўся нумар палаты — 307 ці 308.

Калі прыхільнікі блогера прыйшлі ў бальніцу, дактары сказалі, што Ціханоўскага там няма.

Чытайце. Міліцыя пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага

А пасля аказалася, што аўдыёзапісу, які распаўсюджваў Катляроў, сем месяцаў.

Катляроў вядомы тым, што ў студзені 2019 падмануў агенцтва БелаПАН. Ён паведаміў у сацсетках пра затрыманне выдуманага ўдзельніка Курапацкай вахты «Мікіты Канцавога». Рэдактар БелаПАНа паверыў яму і не стаў спраўджваць інфармацыю ў міліцыі, бо сілавікі звычайна не каментуюць падобныя выпадкі.

Калі БелаПАН апублікаваў інфармацыю, Катляроў стаў радасна расказваць, што выкрыў сутнасць незалежных СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0