Кыргызстан не зможа правесці масавыя мерапрыемствы 9 мая ў гонар 75-годдзя Перамогі з-за пашырэння каранавіруса. Пра гэта ў аўторак заявіў прэзідэнт краіны Сааранбай Жээнбекаў на пасяджэнні Рады бяспекі, піша tass.ru.

Па словах Жээнбекава, ветэранам вайны і працаўнікам тылу, «як і ў мінулыя гады, будзе нададзена асаблівая ўвага, у сродках масавай інфармацыі шырока асветляць праекты, прысвечаныя Вялікай Перамозе».

Прэзідэнт Кыргызстана ўвёў з 25 сакавіка ў сталіцы, абласных цэнтрах Ош і Джалал-Абад, а таксама ў трох раёнах Ошскай і Джалал-Абадскай абласцей надзвычайнае становішча. У названых населеных пунктах ад 21:00 да 06:00 дзейнічае каменданцкая гадзіна. На астатняй тэрыторыі краіны з сярэдзіны сакавіка дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Кыргызстане быў выяўлены 18 сакавіка. Паводле апошніх звестак, у краіне выяўлена 708 інфікаваных, сярод якіх 185 медработнікаў. Восем чалавек памерлі, 420 вылечыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0