26 красавіка ў Берасці прайшла акцыя праціўнікаў акумулятарнага заводу, перадае «Радыё Свабода». Трое з лідараў актывістаў знаходзяцца за кратамі. Завод абяцаюць запусціць у найбліжэйшыя месяцы.

На мітынг на галоўнай плошчы і шэсце праз цэнтр горада прыйшло, паводле назіральнікаў, каля 240 чалавек. На колькасць удзельнікаў пратэсту адмоўна паўплывала сітуацыя з каранавірусам, лічыць праваабаронца Раман Кісляк.

Падчас шэсця ўдзельнікі акцыі пратэсту скандавалі ў тым ліку палітычныя лозунгі, скіраваныя ў адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і берасцейскіх чыноўнікаў.

Некаторыя з пратэстоўцаў у жывым эфіры «Свабоды» адзначылі, што не давяраюць афіцыйным лічбам колькасці хворых і памерлых. А акумулятарны завод ля Берасця лічаць не меншай пагрозай для жыхароў гораду, чым эпідэмію COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0