На сценах галоўнага храма Узброеных сіл Расіі з'явяцца мазаікі з выявай прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, кіраўніка Мінабароны краіны Сяргея Шайгу і савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна. У РПЦ такое афармленне патлумачылі «традыцыяй», піша РБК.

У гутарцы з выданнем настаяцель храма епіскап Клінскі Стэфан паведаміў, што выява гістарычных асоб і падзей даўно дапускаецца ў рытуальных будынках. У гэтым выпадку плануецца паказаць анексію Крыма і людзей, якія бралі ў гэтым удзел.

Старшыня мастацкага савета па будаўніцтве храма протаіерэй Леанід Калінін удакладніў, што рашэнне аб выяве пэўных асоб прымаў яго савет, ніякіх узгадненняў з гэтымі людзьмі не было.

«Мастацкі савет лічыць гэтыя выявы абсалютна дарэчнымі, што адлюстроўваюць гістарычную праўду, адкуль нельга міжвольна вырваць старонкі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0