Да жыхара Баранавіч у госці прыходзіў пляменнік, якому ён вырашыў зрабіць падарунак. На вачах у маладога чалавека дзядзька дастаў адкладзеныя грошы і даў яму некалькі купюр, астатнія грошы схаваў у шафу. Пасля гэтага мужчыны выпілі і гаспадар заснуў. Раніцай ён убачыў, што зніклі 3300 даляраў, а пляменніка няма дома. Тэлефон у маладога чалавека быў выключаны, таму мужчына патэлефанаваў у міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 28-гадовага жыхара Баранавіч. Ён змарнаваў усе грошы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?