Па распаўсюджанасці тэставання на каранавірус Беларусь знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і ЗША. Пра гэта падчас брыфінгу заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зроблена больш за 130 тысяч тэстаў. Толькі за апошнія суткі праведзена 8 281 працэдура дыягностыкі.

— Па распаўсюджанасці тэставання на мільён насельніцтва мы апярэджваем Польшчу, Паўднёвую Карэю, Нідэрланды, Украіну. Практычна знаходзімся на ўзроўні развітых еўрапейскіх краін і ЗША. Займаем другое-трэцяе месца ў СНД, — адзначыла намеснік міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?