Цяпер у Беларусі задзейнічана палова з бальнічных ложкаў, зарэзерваваных для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

Пра гэта на брыфінгу ў Мінску 24 красавіка паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

У рэзерве пад лекаванне пацыентаў з каранавірусам застаецца каля 9500 ложкаў, больш за 600 з іх абсталяваныя апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сказала яна.

На сёння, паведаміла яна, у стацыянарах ляжаць 4733 пацыентаў з COVID-19. Астатнія маюць лёгкую форму захворвання і лекуюцца дома.

«Пад асаблівым кантролем знаходзяцца 114 чалавек, у тым ліку і на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх», — адзначыла Алена Богдан.

Усяго ў Беларусі прыкладна 80 тысяч бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па гэтых паказчыках Беларусь адносіцца да групы самых забяспечаных у свеце краін.

У барацьбе з каранавірусам задзейнічана 18% ад агульнай колькасці дактароў і 18% ад колькасці сярэдняга медперсаналу, заявіла Алена Богдан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?