Фота прэс-службы прэзідэнта Літвы

Фота прэс-службы прэзідэнта Літвы

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пракаментаваў учорашнюю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе «Дэлфі».

«Я бачу, што ёсць пазіцыя, што каранавірус — гэта пагроза, яна больш ярка выяўленая, чым да гэтага. Прадпрымаюцца пэўныя меры, якія прэзідэнт мне выклаў. Няма падставаў не верыць статыстыцы, іншай у мяне няма. Маёй мэтай было сказаць, што калі ёсць нейкія спосабы аказання дапамогі для палягчэння барацьбы, мы гатовыя гэта зрабіць як парадамі, так і сродкамі. Канкрэтнага жадання атрымаць тую ці іншую дапамогу ён не выказаў», — сказаў Наўседа.

Па стане на пятніцу 24 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 8773 выпадкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0