У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ №146 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент, у прыватнасці, адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры 200 еўра і 31 кг у сукупнасці. Пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт пасылкі не павінны перавышаць 22 еўра, а яе вага — 10 кг.
Таксама адмяняюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы ў памеры 300 еўра і 20 кг пры ўездзе фізічнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз у тры месяцы.
Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.





