«Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, забеспячэння выканання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе працоўнага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая [афіцыйны выхадны дзень у краіне — «НН»]. Адпаведны ўказ 24 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе тэлеграм-канал Мінадукацыі.

Такім чынам, 1 мая ў школах пройдуць паўнавартасныя ўрокі. Расклад вучэбных заняткаў будзе складзены ў адпаведнасці са скарэктаваным каляндарна-тэматычным планаваннем з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?