Заражэнне каранавіруснай інфекцыяй дыягнаставалі ў 28 будаўнікоў інфекцыйнага аддзялення ваеннага шпіталя на Камчатцы, паведамляе ТАСС

На фоне пагрозы распаўсюджвання каранавіруса ў Расіі па даручэнні Пуціна ў сціслыя тэрміны будуюць 16 шматфункцыянальных медыцынскіх цэнтраў. Адзін з такіх цэнтраў павінен з'явіцца ў Петрапаўлаўску-Камчацкім.

«Новым агмянём распаўсюджвання інфекцыі стала будпляцоўка інфекцыйнага аддзялення ваеннага шпіталя, дзе працавалі будаўнікі, якія прыбылі з розных рэгіёнаў нашай краіны і блізкага замежжа. У сераду дыягназ пацвердзіўся ў 28 рабочых», — гаворыцца ў паведамленні камітэта аховы здароўя краю.

Рабочыя прыбылі на Камчатку з некалькіх рэгіёнаў Расіі — у тым ліку з Цюменскай вобласці і Бураціі. Сярод іх ёсць таксама грамадзяне Беларусі, але іх колькасць не ўдакладняецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?