Да сяўбы застаецца дзень,
а ўсё круцяцца д'яблавы жорны…
Вецер белую маску надзеў,
каб пазбыцца навалы чорнай.

Пчолы дзівяцца ўсе: «Чаму?
Што, і нам заставацца ў сховах?»
З неба воблакаў тузін здыму,
каб для пчолак пашыць ахову.

Краскам — маскі таксама? Але ж
іх так шмат, а вось часу — вобмаль.
Як тады цалаваць пчале
іх у вусны? Праз прадзіва воблак?!

Хмаркі ў неба назад вярну,
свой сумнеў затапчу ў калюзе
і пайду сустракаць вясну,
што нясмела ідзе па лузе.

Разам з пчолкамі — у сады,
буду кветкам расплюшчваць вочы…
Жорны спыняцца толькі тады,
калі зерне ўзысці захоча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?