На 17 красавіка ў Аршанскім раёне зарэгістравалі 57 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў галоўны доктар Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Белы, піша мясцовая раёнка.
Фота Надзеі Бужан
— За ўвесь перыяд зарэгістравана 3 выпадкі смерці пацыентаў, у якіх хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй, — распавёў Сяргей Аляксандравіч. — Пасля праходжання лячэння ачунялі 2 чалавекі, іх выпісалі. Праведзена больш за 780 тэстаў на COVID-19. Пасля атрымання паўторнага адмоўнага выніку на каранавірус і адсутнасці клінічных праяў захворвання знялі з медыцынскага назірання 131 чалавека.
0
0
0
0
0
0