У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, піша spring96.org.

Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, раніцай па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка: 

«Па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка. Ад самай хаты за машынай, у якой ён ехаў, прычапілася машына з людзьмі, аднаго з якіх ён ведаў як міліцыянта».

Зміцер Андрасюк таксама прымаў удзел у «нядзельным кармленні галубоў» на плошчы Леніна ў Берасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0