Пра гэта міністр здароўя папрасіў на брыфінгу ў Мінску. «Наперадзе чатыры выходныя, у тым ліку Радаўніца, калі людзі наведваюць могілкі».
Уладзімір Каранік папрасіў устрымацца ад наведвання могілак у гэтыя дні. «Можна і ў іншыя дні наведаць, нічога страшнага», — сказаў ён.
«Мы бачым выразную сувязь між каталіцкімі святамі і ростам колькасці інфікаванняў праз 7—11 дзён пасля гэтага ў некаторых рэгіёнах», — дадаў ён.
Таксама ён засцярог ад выездаў на прыроду на шашлык.
0
0
0
0
0
0