Квіткі на цягнікі Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі з 15 па 29 красавіка будуць афармляцца з выкарыстаннем новай схемы рассаджвання ў вагонах.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Часовая мера дасць магчымасць пасажырам прытрымлівацца неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, і рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Па новай схеме ў купэйных вагонах будуць размяшчацца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі квіткі ў адной замове, дазваляецца продаж 3 і 4 месцаў у купэ пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.

У сядзячых вагонах будзе такая схема рассаджвання: у двухмесным радзе пасажыр займае месца ля акна, у трохмесным — адзін пасажыр каля акна, а другі — праз месца ля праходу (крэсла паміж імі застаецца вольным).

Новая схема рассаджвання выкарыстоўваецца пры куплі білетаў як у касах, так і праз інтэрнэт.

Калі квіткі купілі да ўвядзення новай схемы рассаджвання, пасажыры займаюць месцы згодна з аформленым праязным дакументам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?