belarus-travel.livejournal.com

belarus-travel.livejournal.com

Як паведаміў Catholic.by кусташ Беларускай кустодыі ордэна Братоў меншых капуцынаў брат Алег Шэнда OFMCap, на гэтым тыдні са шпіталя выйдзе адзін з докшыцкіх братоў, які адчувае сябе значна лепш.

Яшчэ адзін брат і сястра, якія нясуць служэнне пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах, былі выпісаныя ўжо перад Вялікаднем, 10 красавіка. Ва ўсіх іх быў аднолькавы дыягназ — пнеўманія. Каранавірусная інфекцыя афіцыйна не пацвердзілася.

Брат Алег Шэнда OFMCap зазначыў, што браты і сястра, якія захварэлі ў Докшыцах, кантактавалі з людзьмі, якія да гэтага наведвалі абласны шпіталь у Віцебску.

Кусташ падкрэсліў, што браты перад гэтым не былі ў краінах, дзе раней распачалася эпідэмія COVID-19.

На сённяшні дзень немагчыма дакладна высветліць, адкуль трапіла інфекцыя ў райцэнтр і якімі шляхамі распаўсюджвалася. З захварэўшых падобным чынам (а іх усяго каля сотні) толькі пятая частка больш-менш рэгулярна наведвала касцёл.

«Мы вельмі ўдзячныя лекарам, якія дапамаглі і дапамагаюць нашым братам і іншым людзям вярнуцца да здароўя. Ім цяпер даводзіцца нялёгка, таму мы асаблівым чынам падтрымліваем медыкаў нашаю малітваю і запрашаем далучыцца да яе ўсіх вернікаў»,— сказаў брат Алег Шэнда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?