Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса ў некаторых краінах пачала паляпшацца, аднак свайго піку пандэмія ў свеце не дасягнула. Як паведамляе агенцтва Reuters, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Харыс на брыфінгу ў Жэневе, піша РБК.

Паводле яе слоў, 90% усіх новых выпадкаў заражэння прыпадае на краіны Еўропы і ЗША. Пры гэтым у Еўропе сітуацыя неаднастайная. Калі ў некаторых дзяржавах назіраецца невялікае зніжэнне колькасці хворых, то ў Вялікабрытаніі і Турцыі яно, наадварот, працягвае павялічвацца.

Каментуючы сітуацыю ў Кітаі, прадстаўнік СААЗ адзначыла, што 90% новых выпадкаў у гэтай краіне з'яўляюцца завознымі. 

Таксама прадстаўнік СААЗ выказала сумнеў у тым, што вакцыну ад каранавіруса ўдасца зрабіць у найбліжэйшыя 12 месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?