Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў другім і трэцім чытаннях закон аб пераносе з 2 на 3 верасня Дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе, піша ТАСС.

Згодна з дзеючым законам гэты дзень лічыцца памятнай датай. Дэпутаты і сенатары, якія распрацавалі папраўкі, прапанавалі лічыць яго новым днём вайсковай славы.

У тлумачальнай запісцы аўтары законапраекта спасылаюцца на ўказ прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 верасня 1945 года, згодна з якім 3 верасня аб'яўляецца святам Перамогі над Японіяй і днём усенароднай урачыстасці.

«Фармулёўка «3 верасня — Дзень заканчэння Другой сусветнай вайны (1945 г.)» сімвалізуе пераход ад стану вайны да міру, пошуку шляхоў прымірэння і супрацоўніцтва», — сказана ў тлумачальнай запісцы.

Ва ўрадзе Расіі далі станоўчае заключэнне на ўнясенне такіх паправак.

2 верасня 1945 года Японія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі, чым завяршылася Другая сусветная вайна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?