На фоне падзення цэн на нафту і зніжэння попыту кампаніі ў Расіі пачалі сутыкацца з тым, што ім стала не хапаць месца для захоўвання нафтапрадуктаў, паведамляе «Коммерсантъ».
Заводы не могуць прыпыніць вытворчасць па тэхнічных прычынах і вымушаныя арандаваць цыстэрны ў чыгуначных аператараў.
Выданне падкрэслівае, што пытанне захоўвання сыравіны актуальна для ключавых гульцоў рынку. Крыніца газеты ў чыгуначнай галіне пацвердзіла, што некалькі буйных нафтавых кампаній і трэйдараў разглядаюць магчымасць выкарыстання цыстэрнаў.





