У БДУ ўвялі дадатковыя меры для забеспячэння бяспечных умоў працы для супрацоўнікаў і навучання для студэнтаў ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі — дзеля прафілактыкі і зніжэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый.
Фота Надзеі Бужан
З 14 красавіка па 31 мая выкладчыкам далі магчымасць выканання працоўных абавязкаў дыстанцыйна. Такое рашэнне дасць магчымасць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.





