Сітуацыя з каранавірусам у Расіі ўскладняецца. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляюць «РИА Новости».

«У нас і ў краіне сітуацыя ўскладняецца. І ў свеце вельмі складаная сітуацыя з каранавірусам: 850 тысяч чалавек ужо захварэлі. На тэрыторыі Расіі, наколькі я разумею, па апошніх даных, 2777 выпадкаў захворвання», — сказаў ён падчас нарады з урадам.

Таксама Пуцін даў расійскаму ўраду права ўводзіць рэжым надзвычайнай сітуацыі і павышанай гатоўнасці на ўсёй тэрыторыі краіны альбо на яе частцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0