Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан паведаміла ў эфіры «Беларусь 1», каму робяць тэсты на каранавірус у нашай краіне, піша sb.by.

Паводле яе слоў, у першую чаргу тэсты на каранавірус робяць людзям, якія маюць клінічныя праявы інфекцыі і пэўны эпідэміялагічны анамнез:

— Толькі клінічных праяў мала, неабходна мець яшчэ эпіданамнез, г. зн. кантактаваць з чалавекам, які вярнуўся з-за мяжы, ці самому вярнуцца з-за мяжы. Калі ў чалавека няма ніякіх праяў, то ў дадзены момант на нашых санітарна-каранцінных пунктах мы не бяром абследаванне на інфекцыю. Гэта нерацыянальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0