Расія з 30 сакавіка цалкам закрывае межы. У тым ліку і з Беларуссю.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні ўрада Расійскай Федэрацыі.

Здаецца, рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю зноў было прынятае без кансультацый з нашай краінай, якая фармальна ўваходзіць з Расіяй у адзіную «саюзную дзяржаву». Прынамсі, Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка, у дзень прыняцця рашэння Масквы, яшчэ выказаў спадзяванне на рост даходаў ад расійскіх турыстаў на час тыднёвага ўсерасійскага каранціннага адпачынку.

Афіцыйнае расійскае агенцтва «РІА Навіны» паведамляе са спасылкай на крыніцу, што ўлады краіны разглядаюць таксама варыянты забароны на перамяшчэнне людзей паміж расійскімі рэгіёнамі.

Па стане на 28 сакавіка ў Расіі паведамілі пра выяўленне 1264 інфікаваных і 5 смерцяў праз каранавірус у розных рэгіёнах краіны.

Улады Расіі падышлі да пандэміі з усёй сур'ёзнасцю. Краіна прыняла тыя самыя абмежавальныя і прафілактычныя меры, што і Польшча, Літва, Латвія, Украіна, Казахстан — ад спынення заняткаў у школах і ВНУ да закрыцця ўстаноў грамадскага харчавання ў сталіцы. Расія пайшла нават далей, абвясціўшы наступны тыдзень непрацоўным, каб збіць хвалю заражэнняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?